МАРГ знайшоў на Камароўскім рынку гуркі па 40 рублёў

Гуркі, ілюстрацыйнае фота

Гуркі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Праверка Міністэрства антыманапольнага  рэгулявання і гандлю (МАРГ) знайшла на Камароўскім рынку сталіцы прадукты, цэны на якія не адпавядалі Белстату.

Гаворка ідзе пра гуркі і памідоры. Згодна са звесткамі Белстата, цэны на гэтую прадукцыю ў траўні ў параўнанні з красавіком панізіліся амаль на 30%. Рознічныя цэны на гуркі, як кажуць у МАРГ, вагаюцца ад 4,50 да 9 руб. за 1 кілаграм. Кілаграм памідораў каштуе ад 5,00 да 10 руб.

А на Камароўскім рынку праверка знайшла гуркі і памідоры па 40 рублёў за кілаграм. Прадавала іх сям'я Лой з Пінскага раёна.

Чыноўнікі выклікалі адміністрацыю рынку, пасля чаго цана на прадукцыю была зніжаная на 40%.

Таксама на рынку ў аднаго з прадаўцоў знайшлі прадукцыю без інфармацыі пра дату вырабу і тэрміны прыдатнасці, а некаторыя тавары мелі прамінулыя тэрміны рэалізацыі.

Інфармацыя пра выяўленыя парушэнні накіраваная ў Мінгарвыканкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.