"Павінна стаяць у палацы". Лукашэнка хоча паставіць помнік карове? Эфір

Аліса Рыжычэнка / Архіў
– Карова павінна стаяць у палацы, — сказаў Лукашэнка падчас наведвання малочна-таварнага комплексу ў Минскай вобласці, дадаўшы, што жывёле, якая спакон вякоў корміць беларусаў, трэба паставіць помнік.
Кіраўнік Беларусі нагадаў, што малочная прамысловасць прыносіць прыбытак, таму ўтрымліваць жывёлу трэба з ужываннем сучасных тэхналогій, а нарыхтоўваць кармы трэба правільна. Лукашэнка даў указанне Камітэту дзяржкантролю правесці праверкі па ўсёй краіне.
Тым часам у Беларусі даражэюць і таннеюць некаторыя прадукты, а ў Расіі забаранілі прадаваць беларускую кока-колу.
З-за чаго ў паўстаў дэфіцыт кардона і іншай папяровай прадукцыі? Чаму работнікаў завода ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынкі за свой кошт? Што адбываецца з цэнамі і курсам валют?
Больш падрабязна пра гэта і не толькі размаўляем з магістрам эканомікі Алісай Рыжычэнка.
Эфір пачнецца ў 15:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.