Робат упершыню выступіў з сімфанічным аркестрам
Робат грае на віяланчэлі / Скрыншот
У шведскім горадзе Мальме робат упершыню зайграў з сімфанічным аркестрам. Ён узяў на сябе партыю віяланчэлі.
Канцэрт доўжыўся 1 гадзіну 20 хвілінаў. Увесь гэты час саліст не імправізаваў, а гуляў дакладна па партытуры — п'есу Veer(bot) якую спецыяльна для яго напісаў кампазітар Якаб Мюльрад.
Распрацаваў робата-музыку інжынер і кампазітар Фрэдрык Гран. Рабатызаваныя рукі машыны дапоўненыя дэталямі, надрукаванымі на 3D-друкарцы.
Робатам ужо даводзілася дырыжыраваць аркестрамі. Але раней яны не выступалі на вялікай музычнай сцэне ў якасці салістаў.