Рэйс у Турцыю ці замарочка з візай? Дзе беларусы змогуць адпачыць гэтым летам

Где белорусы смогут отдохнуть этим летом
Зусім хутка пачнецца сезон адпачынкаў. Разам з эксперткай з Visaflow паглядзелі, куды ў гэтым сезоне адправяцца загараць беларусы і колькі гэта будзе каштаваць.
Калі няма візы
Сёлета папулярнымі напрамкамі для беларусаў застаюцца Турцыя, краіны Азіі і нават Маўрыкій, кажа галоўная рэдактарка Visaflow Анастасія Лысакоўская.
— Вельмі папулярная Турцыя. Гэтая краіна адна з самых даступных, але ў гэтым сезоне будзе даражэй, чым год-два таму. Егіпет таксама запатрабаваны, але паступова губляе сваю актуальнасць з-за высокіх коштаў і сэрвісу. Плюс надзвычайныя здарэнні адпужваюць турыстаў.
У гэтыя краіны лёгка дабірацца з Расіі — адтуль ёсць шмат прамых авіярэйсаў, але пералёты могуць займаць і па восем гадзін.
Сем'і з дзецьмі ў асноўным выбіраюць тыя месцы, дзе ёсць прамыя авіязносіны з Беларусі.
Чаму беларусы едуць у Турцыю і Егіпет?
Мне здаецца, у гурце праблем з візамі і авіязносінамі, а таксама проста з тым, што беларусам падабаецца туды ездзіць.
Такі прыклад прывяду: многія з'ехалі з Беларусі, а адкрыць візу, напрыклад, для бацькоў, складана. І, атрымліваецца, прыязджаць туды танней, чым затлумляцца з візамі. Таму людзі глядзяць, куды лягчэй паляцець прамым рэйсам.
Хочацца ў Еўропу, але візы пакуль яшчэ няма. Я паспею?
Сітуацыя з візамі працягвае быць цяжкай, асабліва, калі хочацца адпачыць гэтым летам. Напрыклад, можна разлічваць на Грэцыю.


Калі казаць пра консульскія зборы, то гэта ад 250 рублёў. Многае залежыць ад краіны, дзесьці гэта можа быць 500 і нават 800 рублёў. У некаторых візавых цэнтрах можа і 800 рублёў быць проста за падачу.
Чаму беларусы працягваюць выбіраць Еўропу?
Многія беларусы разумеюць, што візу аформіць складана. Ужо прыходзіць такі этап пакоры. Чаму хочуць выехаць у Еўропу? Мне здаецца, першае-гэта той факт, што ў многіх сваякі, дзеці, бацькі з'ехалі ў Еўропу. Яны хочуць убачыцца, таму афармляюць Шэнген.
У Еўропе танней?
Складана сказаць, калі самастойна паспець запісацца на Іспанію, то выйдзе, магчыма, нават танней Турцыі.
Не тое, што гэта проста бюджэтна, але кошты, вядома, ніжэйшыя. Пералёты тут больш зручныя. Мы не гаворым пра перасячэнне мяжы, але выбар нашмат большы.
І справа ў першую чаргу, магчыма, не ў цэнах, а ў выбары месцаў, куды можна паляцець. Акрамя Іспаніі, ёсць і Італія, і Грэцыя. Тут можна і Канарскія выспы выбраць, і Мадэйру…
Еўропа ўсё роўна застаецца жаданай для беларусаў. Незалежна ад таго, што цяпер адбываецца з візамі, попыт усё роўна вялікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.