Рэтраспектыву Лінча пакажуць у старым мінскім кінатэатры
Дэвід Лінч / facebook.com/davidlynchofficial/
У найстарэйшым мінскім кінатэатры "Пабеда" пакажуць рэтраспектыву фільмаў Дэвіда Лінча. Фільмы будуць паказваць з 10 па 27 ліпеня на мове арыгіналу з англійскімі субцітрамі.
Дэбютны фільм рэжысёра "Галава-ластык" можна будзе паглядзець 10–13 ліпеня. Гэта сюррэалістычнае і змрочнае падарожжа ў свет чалавечай псіхікі, кажуць арганізатары паказаў.
А 17–20 ліпеня можна будзе ўбачыць прыквел культавага серыяла "Твін Пікс: Скрозь агонь". У канцы месяца, 24–27 ліпеня, пакажуць фільм "Шаша ўнікуды".
Лінч атрымаў мноства прэмій, у тым ліку "Оскар" за выбітныя заслугі ў кінематографе.