Рэчыцкія прапагандысты пачалі змаганне з цацкамі Лабубу

Цацкі Лабубу / Shutterstock.com
Прапагандысты ў Рэчыцы знайшлі новага "ворага". Мясцовая раённая газета абрынулася з крытыкай на дзяцей, падлеткаў і іх бацькоў за тое, што тыя купляюць цацкі Лабубу, заўважыла выданне "Флагшток".
Монстрыкі Лабубу — персанажы фантастычнага сусвету ганконскага дызайнера. Ва ўсім свеце яны сёння сталі надзвычай моднымі. Менавіта супраць іх выступіў супрацоўнік газеты і па сумяшчальніцтве пісьменнік-фантаст Яўген Капба.
Калекцыянаванне цацак ён называе істэрыяй і заяўляе, што дзёці лёгка "паддаюцца ўплыву невядомых людзей, якія прасоўваюць нешта чужое і неўласцівае нашай культуры".
Далей прапагандыст піша, што яму страшна ад моды на цацкі: "Страшна, што многія бацькі не могуць растлумачыць сваім дзецям абсурднасць таго, што адбываецца, не могуць прапанаваць замену абсалютна бескарыснай штучцы".
Раней ідэолагі змагаліся з цацкай Хагі Вагі, якая была ў трэндзе да Лабубу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.