Мінскі пенсіянер скраў у школьніка самакат, пакатаўся і перафарбаваў

Крадзеж самаката

Крадзеж самаката / ГУУС Мінгарвыканкама

У Мінску мужчына скраў самакат у дзевяцігадовага хлопчыка. Самакат каштуе каля 150 рублёў.

Бацькі школьніка звярнуліся ў Першамайскае РУУС сталіцы. Паводле іх, хлопчык прыехаў на самакаце ў спарткомплекс, каб паглядзець матч па міні-футболе. Свой транспарт ён пакінуў на спецыяльна абсталяванай паркоўцы, а пасля гульні забыўся забраць яго. Калі хлопчык вярнуўся па самакат, то не знайшоў яго на ранейшым месцы.

Выявілася, што дзіцячы транспарт скраў 74-гадовы пенсіянер. Мужчына пакатаўся на ім, потым перафарбаваў у іншы колер і схаваў у бакоўцы.

Самакат у пенсіянера забралі, каб вярнуць уладальніку. На мужчыну пачалі крымінальную справу за крадзеж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.