Нелегальныя перавозчыкі на Гродзеншчыне выкралі канкурэнта

Перавозчыкі выкралі канкурэнта

Перавозчыкі выкралі канкурэнта / УУС Гродзенскага аблвыканкама

Байцы спецпадраздзялення "Алмаз" і АМАП затрымалі чатырох жыхароў Брэсцкай вобласці, якія займаліся нелегальнымі пасажырскімі перавозкамі і выкралі канкурэнта. Пра здарэнне паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Затрыманым ад 27 да 46 гадоў. У траўні яны пад выглядам кліентаў прызначылі сустрэчу канкурэнту па перавозках. Мужчыны запалохвалі яго пярцовым балончыкам і сцяжкамі. Зламыснікі забралі ў ахвяры тэлефон, банкаўскія карткі і грошы. Яго аўтамабіль адагналі, спусцілі колы і пашкодзілі рухавік.

"Прэсінг працягнулі, перанёсшы чалавека ўглыб лесу. Пазней нападнікі пакінулі яго аднаго і ўцяклі", — кажуць у міліцыі.

Пацярпелы змог вярнуцца да сваёй машыны і выехаць на трасу. Там ён спыніў спадарожны аўтамабіль і расказаў пра свае прыгоды кіроўцу, а той затэлефанаваў у міліцыю.

На нападнікаў пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў выкраданні чалавека (артыкул 182 КК), на дваіх з іх — яшчэ і за крадзеж (артыкул 214 КК). Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Нелегальныя перавозчыкі на Гродзеншчыне выкралі канкурэнта
Перавозчыкі выкралі канкурэнта / УУС Гродзенскага аблвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.