Рэальныя прыбыткі насельніцтва ў 2015-м павінны ўзрасці на 1,1-1,5%
Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў прагноз развіцця Беларусі на 2015 год і Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі.
1 снежня Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2015 год і Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага кіраўніка.
Прагназуецца, што тэмп росту валавога ўнутранага прадукту складзе 100,2-100,7%. Гэта будзе дасягнута за кошт росту даданай вартасці ў прамысловасці (100,4-100,8%), сельскай і лясной гаспадарцы (101,2-101,4%), сферы паслуг (101,6-102%).
За кошт працягу тэхналагічнай і эканамічнай мадэрнізацыі вытворчасці рост прадукцыйнасці працы па валавым ўунутраным прадукце складзе 101,5-102%.
У прагнозе адзначаецца, што сукупны попыт у Расіі ў 2015 годзе знізіцца. З улікам гэтага, а таксама дынамікі сусветных коштаў паказчык экспарту тавараў і паслуг да ўзроўню 2014-га складзе 96-96,4%. Без уліку нафты і нафтапрадуктаў рост экспарту тавараў і паслуг прагназуецца ў памеры 100,3%.
Плануецца, што суадносіны сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі да валавога ўнутранага прадукту складзе мінус 3,5% - мінус 3,3%.
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў 2015 годзе вырастуць на 1,1-1,5% да ўзроўню гэтага года.
Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год прадугледжваюць сярэднегадавую стаўку рэфінансавання на ўзроўні 15-16% гадавых. Прагназуецца, што патрабаванні банкаў і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" да эканомікі ўзрастуць на 12-14%, міжнародныя рэзервовыя актывы (у вызначэнні МВФ) захаваюцца на ўзроўні 1 студзеня 2015 г.
Фота — president.gov.by