Ратавальнікі кажуць, што не ведаюць пра выбухі пад Мінскам

Дагэтуль невядома, што ж насамрэч адбылося на Міншчыне

Дагэтуль невядома, што ж насамрэч адбылося на Міншчыне / pristalica.by

Ратавальнікі кажуць, што не ведаюць пра выбухі пад Мінскам. У чацвер іх чулі жыхары паўночна-усходняй часткі Мінскага раёна. Пра гэта яны пішуць у мясцовых чатах. Напрыклад, жыхары аграгарадка Калодзішчы пачалі пісаць пра магутныя выбухі, ад якіх "нават сцены трэсліся". Яны нібыта працягваліся на працягу некалькіх гадзінаў. Чулі выбухі ў мікрараёнах Новая Баравая і Азярышча (каля 15-й гадзіны). І яны не падобныя на тыя, што звычайна гучаць на вайсковым палігоне.

Як піша pristalica.by, у Мінскім раённым аддзеле МНС сказалі, што сёння "не паступала ніводнага паведамлення, што дзесьці нешта выбухнула". Таму дагэтуль невядома, што ж насамрэч адбылося на Міншчыне. А на Гомельшчыне мінулай ноччу чулі моцны выбух каля вёскі Зябраўка (там знаходзіцца расійская вайсковая база).

Ратавальнікі кажуць, што не ведаюць пра выбухі пад Мінскам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.