Расійскія войскі спрабуюць прарваць фронт на Харкаўскім напрамку
Украінскія вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота / 148 ОАБр ДШВ
Расійскія войскі актывізаваліся на Харкаўскім напрамку і спрабуюць прарваць фронт пад Ваўчанскам, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.
Раней расійскія і ўкраінскія крыніцы паведамілі, што войскі РФ спрабуюць наступаць з боку Белгародскай вобласці на ўкраінскія памежныя вёскі.
У Мінабароны Украіны заяўляюць, што за мінулыя суткі пад Ваўчанскам расіяне наносілі авіяўдары з ужываннем кіраваных авіяцыйных бомбаў (КАБ), а ўначы ўзмацніліся артабстрэлы пярэдняга краю абароны.
"Прыблізна а 5-й раніцы адбылася спроба прарыву праціўнікам нашай лініі абароны пад прыкрыццём бранетэхнікі", — павдамляюць у Мінабароны. Падкрэсліваецца, што цяпер гэтыя атакі ўдалося адбіць, але працягваюцца баі рознай інтэнсіўнасці.
Украінскае войска падцягвае рэзервы для ўзмацнення абароны на гэтым участку фронту.