Расійскія СМІ пішуць пра абстрэл вёскі на Браншчыне каля мяжы з Украінай

Расійскія СМІ пішуць пра абстрэл вёскі на Браншчыне каля мяжы з Украінай

Расійскія СМІ паведамляюць пра нібыта абстрэл вёскі Клімава ў Бранскай вобласці на мяжы з Украінай. 

Спярша гаварылася, што пацярпелых няма. Потым ТАСС заявіў пра семярых пацярпелых, у тым ліку цяжарную жанчыну і дзіця. 

У школах памежнага з Украінай раёна Бранскай вобласці адмянілі заняткі.

Раней з'яўляліся паведамленні пра вайсковую тэхніку каля Клімава, а таксама пра тое, што там стаіць вайсковая часць.

Хто абстраляў вёску, невядома. Расійскія СМІ вінавацяць Украіну, але гэта можа быць і расійскай правакацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.