Расійскія мытнікі не гатовыя знішчаць санкцыйныя прадукты

6 жніўня ў Расіі набывае моц указ Уладзіміра Пуціна пра знішчэнне санкцыйных прадуктаў. Дагэтуль выяўленыя на мяжы прадукты, на якія Расія ўвяла эмбарга, адпраўлялі пастаўшчыкам.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на Рассельгаснагляд, першыя партыі санкцыйных прадукцыі могуць быць знішчаныя ў Арэнбургу і Санкт-Пецярбургу. У Арэнбурзе гэта будзе 20 тон сыру, а ў Пецярбургу — свініна. Акрамя таго, у адной з абласцей могуць быць знішчаныя тры машыны нектарынаў.

Разам з тым, прэс-сакратар Рассельгаснагляду Юлія Мялана заявіла, што Федэральная мытная служба пакуль не гатовая да сумесных мерапрыемстваў.

Раней паведамлялася, што раслінную прадукцыю будуць звозіць на палігоны, а знішчэнне мясной і малочнай прадукцыі будзе адбывацца шляхам спальвання. Пры затрыманні вялікіх партый Рассельгаснагляд можа знішчаць іх на утыльзаводах.

Заіка: Знішчэнне Расіяй санкцыйных прадуктаў ніяк не адаб’ецца на Беларусі

Фота: АР