Расіяне запусцілі па Украіне за ноч больш як 500 дронаў і дзясятак ракет

Наступствы расійскай атакі па Кіеве

Наступствы расійскай атакі па Кіеве / ДСНС Кіева

У ноч на 4 ліпеня расійскія войскі масіравана атакавалі Украіну беспілотнікамі і ракетамі.

Як паведамляюць паветраныя сілы УСУ, з расійскага боку былі запушчаныя 539 ударных беспілотнікаў тыпу Shahed і беспілотнікаў-імітатараў розных тыпаў. Таксама акупанты атакавалі Украіну адной аэрабалістычнай ракетай Х-47 М2 "Кінжал", шасцю балістычнымі ракетамі "Іскандэр-М" / KN-23, чатырма крылатымі ракетамі "Іскандэр-К".

Асноўным напрамкам удару быў Кіеў. Паветраны напад адбівалі авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі, падраздзяленні РЭБ і беспілотных сістэм, а таксама мабільныя агнявыя групы. Украінскі бок заяўляе, што супрацьпаветраная абарона здолела абясшкодзіць 478 цэляў. У іх ліку дзве крылатыя ракеты" Іскандэр-К", 268 збітых БпЛА і яшчэ 208 дронаў, якія лакальна страчаныя/падаўленыя РЭБ.

У Кіеве ад атакі пацярпелі 23 чалавекі, а падзенне абломкаў зафіксавалі адразу ў пяці раёнах. Як адзначае hromadske.ua, у выніку атакі была пашкоджаная чыгунка. Пасажырскія цягнікі ідуць па іншых маршрутах, што прыводзіць да затрымак да 2 гадзін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.