Расіяне шпіёнілі за ўкраінскімі вайскоўцамі падчас іх навучання ў Германіі
Расіяне шпіёнілі за ўкраінскімі вайскоўцамі падчас іх навучання ў Германіі, піша spiegel.de. Агенты не толькі спрабавалі счытваць дадзеныя з мабільных тэлефонаў, але і выкарыстоўвалі маленькія дроны для назірання за мясцовасцю.
Выданне спасылаецца на вайсковую контрразведку Германіі. Яе супрацоўнікі зафіксавалі падазроныя аўтамабілі каля двух ваенных аб'ектаў падчас трэніровак на іх украінскіх байцоў. Інструктарамі на навучанні былі немцы і амерыканцы.
У публікацыі адзначаецца, што федэральны ўрад "прачнуўся позна" — "агенты Пуціна" ўжо даўно "падрываюць Германію", "пранікаюць у камп'ютарныя сеткі", "шпіёняць, агітуюць і сабатуюць — і нават забіваюць".