Расіяне 7 жніўня абстралялі Пакроўск на Данеччыне, ёсць загінулыя
Пакроўск пасля ракетнага ўдару / МУС Украіны
Увечары 7 жніўня расіяне абстралялі горад Пакроўск у Данецкай вобласці Украіны.
Былі нанесеныя два ракетныя ўдары па цэнтры горада, перадае hromadske.ua. У выніку атакі былі пашкоджаныя шматпавярховікі і прыватныя жылыя дамы, гатэль, крамы і адміністрацыйныя будынкі.
На раніцу 8 жніўня вядома пра сем загінулых і 67 пацярпелых. Сярод параненых 29 супрацоўнікаў паліцыі, 7 ратавальнікаў і двое дзяцей. Загінулі пяць мірных жыхароў, ратавальнік і вайсковец.
Пакроўск пасля ракетнага ўдару / Reuters
Пакроўск пасля ракетнага ўдару / Reuters
Пакроўск пасля ракетнага ўдару / Reuters
Пакроўск пасля ракетнага ўдару / Reuters