Расія і Украіна абмяняліся ваеннапалоннымі ў Запарожскай вобласці
У Запарожскай вобласці 1 красавіка адбыўся абмен палоннымі паміж Украінай і Расіяй.
Вызваленыя 86 украінскіх вайскоўцаў, сярод якіх 15 жанчын. Пра гэта распавядае намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка.
Па яго словах, што вызваленыя вайскоўцы ўжо знаходзяцца ў бяспечным месцы і цяпер іх жыццю нічога не пагражае.
З расійскага боку інфармацыі пра колькасць вызваленых палонных пакуль няма.