Рабаўнік з бітай напаў на мінскага нумізмата

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску пачало крымінальную справу на 46-гадовага мужчыну за разбойны напад на калекцыянера манет, перадае БЕЛТА.

Па звестках следства, у дзень нападу нумізмат хадзіў на сход клуба калекцыянераў у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў. Пасля гэтага ён пайшоў дадому.

Але ў пад'ездзе яго падпільноўваў зламыснік. Ён некалькі разоў сткунуў калекцыянера бітай па галаве, выхапіў сумку з манетамі і кінуўся наўцёк. Але абрабаваны стаў клікаць на дапамогу, і суседзі дапамаглі затрымаць нападніка.

Сума калекцыі, паводле папярэдніх звестак, ацэньваецца ў 150 мільёнаў рублёў.

Як паведамла прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, следчыя шукаюць крыніцу інфармацыі, якая паведаміла нападніку пра час вяртання калекцыянера з выставы.

Фота — svit24.net