П’яны расіянін з прыяцелем напаў на пакупніка ў мінскай краме

Міліцыянты з Партызанскага РУУС Мінска затрымалі дваіх маладых людзей, якія збілі пакупніка ў краме на вуліцы Солтыса. 30-гадовы мужчына расплачваўся за пакупкі на касе, калі да яго пачалі прыставаць двое хлопцаў на падпітку. Яны нічога не тлумачылі, а проста пачалі біць пакупніка, а пасля збеглі.

Хуліганаў аператыўна затрымалі. Гэта жыхары сталіцы 27 і 29 гадоў, прычым у аднаго з іх расійскі пашпарт. Свой учынак яны не змаглі патлумачыць і спаслаліся на то, што занадта шмат выпілі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Фота з архіву