П'яны настаўнік на "Шкодзе" збіў на пешаходным пераходзе двух школьнікаў
Траўмаваных дзяцей паклалі ў раённую лякарню.
Зранку 4 снежня ў Іванаве адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпелі два школьнікі. Па звестках БелаПАН, два браты-школьнікі пераходзілі вуліцу Леніна на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У гэты момант на іх наехаў 46-гадовы кіроўца аўтамабіля "Шкода-Фабія".
Як выявілася, мужчына — настаўнік адной са школ Іванаўскага раёна. У парах выдыханага ім паветра выяўлена 0,7 праміле алкаголю.
Дзяцей паклалі ў Іванаўскую цэнтральную раённую лякарню. У 9-гадовага хлопчыка — закрытая траўма правай ступні, у яго 16-гадовага брата — ушыб правага сцягна.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.