П'яны маскоўскі паліцыянт кінуў гранату ў групу жанчын


Як паведамляе gazeta.ru, паліцыянт-кіроўца пасварыўся з работніцамі Жыллёва-камунальнай гаспадаркі і кінуў у іх бок святлошумавую гранату. У выніку пацярпела 24-гадовая дзяўчына.

Цяпер праводзіцца службовая праверка, па выніках якой паліцыянта звольняць з органаў унутраных спраў, пакараюць і яго начальства. Пра прычыны канфлікту не паведамляецца. Вядома толькі, што здарэнне адбылося ў горадзе Балабанава, дзе праваахоўнік знаходзіўся на адпачынку.