ПВТ правёў экскурсію для палітыкаў з правапапулісцкай "Альтэрнатывы для Германіі

Нямецкая дэлегацыя на экскурсіі ў ПВТ / park.by
На пачатку красавіка ў беларускі Парк высокіх тэхналогій адбыўся візіт дэлегацыі ландтага Баварыі. Дэлегацыю ўзначальваў чалец камітэта па навуцы і мастацтве Ульрых Зінгер.
Як паведамляецца на сайце ПВТ, для гасцей зладзілі экскурсію, пазнаёмілі з гісторыяй беларускай ІТ-галіны, унёскам ПВТ у эканоміку краіны і найбольш вядомымі ў свеце лічбавымі рашэннямі, распрацаванымі ў Беларусі.
Выданне devby.io звярнула ўвагу на тое, што кіраўнік дэлегацыі Ульрых Зінгер з'яўляецца сябрам правапапулісцкай партыі "Альтэрнатыва для Германіі". Яна актыўна выступае за збліжэнне Германіі з Расіяй і супраць паставак зброі Украіне. У сакавіку 2024 года Зінегер быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах у РФ. тады нямецкі палітык заявіў, што мае добрыя сувязі з Расіяй, а ў ваколіцах Масквы ў яго ёсць лецішча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.