Пуцін звольніў 6 генералаў праз неэфектыўнасць яго войскаў ва Украіне
Разбітая расійская тэхніка на выставе ў цэнтры Кіева / facebook.com/GeneralStaff.ua
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і міністр абароны Сяргей Шайгу падчас актыўных баявых дзеянняў ва Украіне звольнілі як мінімум шасцярых генералаў за недастатковую эфектыўнасць расійскіх войскаў. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы вайсковай выведкі Мінабароны Вялікабрытаніі.
Там таксама ставяць пад сумнеў словы Шайгу пра тое, што расійскі наступ спецыяльна замарудзілі, каб "пазбегнуць ахвяраў сярод мірных грамадзян" ва Украіне. Гэтыя словы ў Мінабароны Вялікабрытаніі назвалі "наўмыснай дэзінфармацыяй". У дзень, калі Шайгу зрабіў гэтую заяву, расійская балістычная ракета "Іскандэр" трапіла ў цягнік у горадзе Чапліна. У выніку гэтай атакі загінула некалькі дзясяткаў людзей, у тым ліку двое дзяцей.
Справаздача вайсковай выведкі Міністэрства абароны Вялікабрытаніі / twitter.com/DefenceHQ