ПСЖ упершыню ў гісторыі выйграў Лігу чэмпіёнаў

ПСЖ завоевал кубок Лиги Чемпионов

Упершыню з 1993 года французскі клуб заваяваў самы прэстыжны клубны трафей Еўропы / Reuters

31 мая ў Мюнхене адбыўся фінал Лігі чэмпіёнаў. Французскі ПСЖ упэўнена перамог італьянскі “Інтэр” з лікам 5:0.

Два галы парыжане забілі ў першым тайме. У другім яны давяршылі разгром, не пакінуўшы міланцам аніякіх шанцаў.

Працягваецца традыцыя: калі фінал Лігі чэмпіёнаў праходзіць у Мюнхене, перамагае клуб, які ўпершыню бярэ гэты трафей!

ПСЖ другі раз у гісторыі гуляў у фінале. У 2020 годзе парыжане саступілі “Баварыі”.

У гэтым сезоне ПСЖ заваяваў усе трафеі на ўнутранай арэне і стаў пераможцам самага прэстыжнага клубнага турніру Еўропы.

ПСЖ - "Интер"
ПСЖ - "Интер"
ПСЖ - "Интер"
ПСЖ - "Интер"
ПСЖ - "Интер"
ПСЖ - "Интер"
ПСЖ - "Интер"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.