"Чэлсі" выйграў Лігу канферэнцый

28 траўня ва Уроцлаве адбыўся фінал трэцяга па значнасці еўрапейскага клубнага турніру / uefa.com
Ва Уроцлаве ў фінале Лігі канферэнцый лонданскі "Чэлсі" перамог іспанскі "Бетыс" з лікам 4:1 і стаў пераможцам трэцяга па значнасці еўракубка.
Пасля першага тайма "Бетыс" вёў у ліку 1:0, але ў другім тайме замены галоўнага трэнера "Чэлсі" спрацавалі, і лонданцы літаральна знішчылі суперніка, забіўшы чатыры галы.
Гэта першы трафей "Чэлсі" пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Энца Марэскі. А лонданская моладзь атрымала неацэнны досвед.
"Чэлсі" стаў першым з клубаў, якія выйгравалі ўсе тры еўракубкі — Лігу чэмпіёнаў, Лігу Еўропы і Кубак уладальнікаў кубкаў — хто дадаў да калекцыі і Лігу канферэнцый.
У наступным сезоне "Чэлсі" выступіць у Лізе чэмпіёнаў.




Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.