Прызначаны новы начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
Прызначаны новы начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Замест Аляксандра Навуменкі ім будзе кіраваць палкоўнік Андрэй Гарбаценка. Адпаведны ўказ быў падпісаны 20 траўня.
Генерал-маёр Навуменка ў сакавіку стаў камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, і некалькі месяцаў пасада начальніка была вакантнай.
Генерал-маёр Аляксандр Навуменка / БЕЛТА