Прыгожыя флэшмобы і маршы: як прайшла 22-я пратэстная нядзеля ў Беларусі

Зімовы пратэст беларусаў у студзені 2021-га года / "Наша Ніва"
Зімовы пратэст беларусаў у студзені 2021-га года / "Наша Ніва"

22-я нядзеля пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не стала выключэннем з правілаў — 10-га студзеня жыхары Мінска, наваколля і іншых гарадоў зноў выйшлі на шпацыр.

Ранішнія маршы прайшлі па сталічным Зялёным Лузе, Бараўлянах, Пуліхава, Серабранцы, ЖК "Магістр".

 

У некаторых раёнах нядзельныя шэсці замянілі прыгожыя флэшмобы. Ва Уруччы і Копішчы людзі выйшлі на балконы шматпавярховак з БЧБ-сцягамі.

У некаторых раёнах сёння адбыліся адзіночныя пікеты снегавікоў.

Традыцыйна для нядзелі "вельмі шмат" неабыякавых грамадзян пад чырвона-зялёнымі сцягамі выйшлі сустракаць аўтазакі ва Уруччы. Бусы і аўтазакі з сілавікамі заўважаныя ў многіх раёнах Мінска. Пра затрыманні пакуль не паведамляецца.

Мітынг у падтрымку АМАПу прайшоў у Гродне і Брэсце. Паглядзіце, у прыхільнікаў людзей у чорным з'явіўся новы слоган — "ЯМЫ SILOVIKI". Лацінкай! Як вам?

А гэта БЧБ-марш у Магілёве. На белым снезе нацыянальны сцяг глядзіцца эфектна, праўда?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.