Пры дапамозе камер фотафіксацыі, усталяваных у лесе, аштрафавалі 45 чалавек

Парушальнік трапіў у фотапастку

Парушальнік трапіў у фотапастку / sb.by

У 2024 годзе за забруджванне лесу бытавым і будаўнічым смеццем пакаралі 140 чалавек. 45 з іх знайшлі з дапамогай усталяваных у лесе камер фотафіксацыі. Таксама было ліквідавана 640 несанкцыянаваных звалак смецця. Як піша "Сельская газета", пра гэта паведаміў начальнік аддзела аховы, абароны лесу і паляўнічай гаспадаркі Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Андрэй Будзько. Відаць, гэта статыстыка не па ўсёй краіне, а толькі па Мінскай вобласці. Вядома, што за няпоўныя паўгода ў 2020-м ў Беларусі ў фотапасткі трапілі амаль тры сотні чалавек, а за 2019 год — амаль 600.

Фотапасткі ў беларускіх лясах пачалі актыўна выкарыстоўваць у 2015 годзе. Шмат іх устанавілі каля мяжы з Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.