Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ адмовіўся сыходзіць у адстаўку

Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ адмовіўся сыходзіць у адстаўку

Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ, насуперак прагнозам, адмовіўся сыходзіць у адстаўку. У тэлезвароце ў нядзелю ён заявіў, што праз некалькі тыдняў збіраецца кіраваць з’ездам правячай партыі “Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт”. Мугабэ таксама сказаў, што падзеі апошняга часу ў краіне не ўяўляюць небяспекі для канстытуцыі Зімбабвэ і для яго, як кіраўніка дзяржавы і галоўнакамандуючага.

“Бі-Бі-Сі” нагадвае, што па выніках перамоў з вайскоўцамі прэзідэнт Зімбабвэ мусіў добраахвотна падаць у адстаўку. Тым больш, партыя папярэдзіла Мугабэ, што калі адстаўкі не будзе, у панядзелак пачнецца працэдура імпічменту. Прэзідэнта ў нядзелю пазбавілі пасады партыйнага лідара. Аднак Роберт Мугабэ закончыў свой тэлевізійны выступ словамі “Дзякуй вам. Дабранач!”. Сцвярджаецца, што ён адхіліўся ад раней узгодненага тэксту.

Як вядома, на мінулым тыдні вайскоўцы ўзялі пад варту 93-гадовага Мугабэ і яго сям’ю. Прэзідэнту было прапанавана пайсці ў адстаўку (ён кіруе краінай 37 гадоў). Паведамляецца, што на такія дзеянні войска падштурхнуў намер Мугабэ перадаць уладу сваёй жонцы, якая на 40 гадоў маладзейшая за яго. Таксама ў адстаўку быў адпраўлены 75-гадовы віцэ-прэзідэнт Эмерсан Мнангагва. Апошняга партыя абрала сваім новым лідарам.