Прэзідэнт Літвы не пазначыў у анкеце, што быў членам кампартыі
Гітанас Наўседа / delfi.lt
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа не пазначыў у анкеце, што быў членам кампартыі. Але дакументы захаваліся ў адным з літоўскіх архіваў, яны апублікаваныя. Выбухнуў скандал.
Высветлілася, што Наўседа напісаў заяву з просьбай прыняць яго ў кампартыю ў траўні 1988 года. У чэрвені ён ужо атрымаў партыйны білет. Прэс-служба прэзідэнта Літвы пацвердзіла гэты факт, але адзначыла, што Гітанас Наўседа ў дзейнасці партыі не ўдзельнічаў. У анкеце гэтай инфармацыі не было, бо яна "неабавязковая". Пры гэтым экс-прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў анкеце пазначала, што была ў кампартыі, піша Delfi.
Наўседзе 58 гадоў. Ён займае пасаду прэзідэнта з лета 2019-га.
https://www.facebook.com/dovydas.pancerovas