Прэзідэнт Арменіі падпісаў закон аб пачатку еўраінтэграцыі
Ерэван / pixabay.com
Прэзідэнт Арменіі падпісаў закон аб пачатку еўраінтэграцыі. Ваагн Хачатуран зацвердзіў прыняты парламентам закон аб пачатку працэсу членства Арменіі ў Еўрапейскім саюзе, піша kavkaz-uzel.eu.
Парламент Арменіі прыняў законапраект аб еўрапейскай інтэграцыі 26 сакавіка 2025-га. Прэм'ер краіны Нікол Пашынян у сваіх выступах падкрэсліваў, што прыняцце новага закона не азначае ўступленне Арменіі ў ЕС: "Канчатковая пастанова можа быць прынятая толькі шляхам рэферэндуму, іншых варыянтаў няма".
Расія заяўляла, што Арменія не зможа сумяшчаць сяброўства ў ЕАЭС і ЕС.