Пражская "Спарта" зацікавілася Стасевічам і Савіцкім

Як піша offside.by, спецыяліст прыехаў паназіраць за паўабаронцамі зборнай Беларусі 28-гадовым Ігарам Стасевічам з мінскага "Дынама" і 20-гадовым Паўлам Савіцкім з гродзенскага "Нёмана". Высвятляецца, што ў "Спарце" шукаюць крэатыўнага футбаліста ў сярэднюю лінію.

У матчы са славакамі Стасевіч выйшаў на замену на 76-й хвіліне, а Савіцкі на поле не выходзіў і застаўся ў запасе.

Фота — ФК "Дынама" (Мінск), by.tribuna.com