Праз аварыю на чыгунцы пад Смаленскам затрымліваюцца цягнікі ў Беларусь

Чыгуначная аварыя пад Смаленскам / МНС Расіі
Цягнікі з расійскага Смаленска ў Беларусь і з Беларусі ў Смаленск затрымліваюцца праз буйную аварыю на расійскай чыгунцы. Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.
Гаворка ідзе пра два цягнікі Смаленск — Завольша адпраўленнем са Смаленску ў 8:34 і 17:15, а таксама два цягнікі Завольша — Смаленск адпраўленнем у 11:17 і 20:04.
Прычынай стала буйная аварыя на чыгуначным пераездзе Рудня — Галынкі ў Смаленскай вобласці. Там, як паведамляюць расійскія СМІ, грузавы аўтамабіль сутыкнуўся з цягніком, які перавозіў паліва.
Паведамляюць, што з рэек сышлі 18 вагонаў. У расійскім МНС сказалі, што ратавальнікі тушаць шэсць вагонаў з гаручымі матэрыяламі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.