Прайшло лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі па футболе
Лёсаванне прайшло ў Брэсце / vk.com/dynamobrest
18 лютага ў Брэсце прайшло лёсаванне календара чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Матчы першага тура прызначаны на 13-16 сакавіка. Чэмпіён краіны мінскае "Дынама" прыме "Смаргонь", уладальнік срэбра гродзенскі "Нёман" згуляе ў гасцях з "Маладзечна".
Першынство пройдзе па класічнай схеме і скончыцца 30 лістапада.
t.me/abffby/