Прапагандыст Марзалюк пераконваў школьнікаў, што насіць форму — гэта не ганьба
Рэжым рыхтуе кадры для сілавых структур / sb.by
У Касцюковічах на Магілёўшчыне ўлады арганізавалі прапагандысцкую акцыю, падчас якой школьнікі складалі "клятву на вернасць Айчыне". Гэта паўсотні хлопцаў і дзяўчат, якіх набралі ў "ваенна-патрыятычны клуб "Зубр". Іх апранулі ў адмысловую форму з чырвона-зялёнай сімволікай і прывялі да мемарыяльнага комплексу ахвярам вайны. Там быў праваслаўны святар, з Мінска прыехаў прапагандыст Ігар Марзалюк.
"Мне прыемна бачыць вас у форме. Насіць форму — гэта гонар, а не ганьба", — цытуе словы Марзалюка sb.by.
Сетка падобных клубаў разбудоўваецца рэжымам па ўсёй Беларусі. Іх выкарыстоўваюць для ідэалагічнай апрацоўкі моладзі, для падрыхтоўкі кадраў для сілавых структур.