Пракуратура Польшчы працягвае шукаць Мельнікаву
Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё
Нацыянальная пракуратура Польшчы "прыкладае ўсе намаганні па ўсталяванні месцазнаходжання Анжалікі Мельнікавай". Такі адказ атрымаў кіраўнік НАУ Павел Латушка.
У пракуратуры паведамілі Латушку, што дзеянні, якія праводзяцца падчас папярэдняга следства, "накіраваныя на высвятленне абставінаў не толькі выезду з Польшчы Анжалікі Мельнікавай, але і іншых аспектаў, якія вынікаюць з пададзенага паведамлення аб падазрэнні ва ўчыненні злачынства".
Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома 28 сакавіка.