Пракуратура пачала справы на кіраўнікоў шэрагу буйных прадпрыемстваў
У лютым-сакавіку пракуратура пачала справы на кіраўнікоў чатырох буйных прадпрыемстваў.
Як паведамляе БелаПАН, у лютым пракуратура Мінска пачала крымінальную справу на гендырэктара кампаніі "МАЗ-РУС". Яго вінавацяць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы. Ён наўмысна насуперак інтарэсам службы ў парушэнне патрабаванняў заканадаўства не забяспечыў заклад пры заключэнні дамовы куплі-продажу аўтамабільнай тэхнікі. Шкода, нанесеная ААТ "МАЗ", ацэньваецца больш як на 50 млрд рублёў.
Пракуратурай Ленінскага раёна Мінска ў лютым пачала крымінальную справу на выканаўцу абавязкаў дырэктара станкабудаўнічага завода імя Кірава". Ён з асабістай зацікаўленасці насуперак інтарэсам службы даваў падначаленым ўказанні афармляць і падпісваць не адпаведную рэчаіснасці дакументацыю. Шкода ацэньваецца на суму, большую за 100 млн рублёў.
Пракуратурай Гродзенскай вобласці 11 сакавіка пачала крымінальную справу на дырэктара ААТ "Лакафарба" (Ліда) і гендырэктара ТАА "Гандлёвы дом "ЛідаЛК". Іх падазраюцць у тым, што, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі і з асабістай зацікаўленасці, яны рэалізоўвалі прадукцыю кампаніі "Лакафарба" па цэнах ніжэйшых за сабекошт. Шкода ацэньваецца на суму больш як 57 млрд рублёў.
Пракуратурай Магілёўскай вобласці 13 сакавіка пачала крымінальную справу на галоўнага інжынера Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў. Ён з асабістай зацікаўленасці схаваў факт пажару на прадпрыемстве і арганізаваў выраб службовых дакументаў, якія абгрунтоўваюць неабходнасць набыцця новага абсталявання наўзамен знішчанага пажарам. Гэтыя дзеянні пацягнулі прычыненне прадпрыемству шкоду на суму больш за 600 млн рублёў.
Фота — 161.ru