Праезд па пабудаваных участках МКАД-2 будзе бясплатным

Праезд па пабудаваных участках МКАД-2 будзе бясплатным

Праезд па пабудаваных участках МКАД-2 будзе бясплатным. Планаў браць за праезд грошы няма. Пра гэта заявіла Міністэрства транспарту і камунікацый.

Як паведамляла Еўрарадыё, 22 снежня ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці прайшла цырымонія адкрыцця руху на завяршаючым участку МКАД-2. Агульная працягласць новай кальцавой сталіцы складае каля 160 км. Толькі 72 км з іх сумешчаныя з існуючымі аўтадарогамі, астатнія былі пабудаваныя.

Рэалізацыя гэтага маштабнага праекта дазваляе накіраваць транзітныя патокі з усіх напрамкаў у абыход Мінска і аб'яднаць транспартныя шляхі найважнейшых транс'еўрапейскіх калідораў Поўнач-Поўдзень і Захад-Усход. Як чакаецца, адкрыццё МКАД-2 палепшыць экалагічную сітуацыю і павысіць бяспеку руху ў сталіцы. Таксама з'явіўся стымул для развіцця прылеглых да новай аўтадарогі тэрыторый, у тым ліку лагістычнай інфраструктуры і гарадоў-спадарожнікаў, адзначае прэс-служба Міністэрства транспарту.

Праезд па пабудаваных участках МКАД-2 будзе бясплатным
Фота: БЕЛТА