Праезд для школьнікаў Магілёўшчыны да канца чэрвеня будзе бяплатным
Такое рашэнне прыняў Магілёўскі абласны савет дэпутатаў.
Праезд для школьнікаў Магілёўскай вобласці ў грамадскім транспарце да канца чэрвеня будзе бясплатным. Такое рашэнне прыняў Магілёўскі абласны савет дэпутатаў. Для бясплатнага праезду школьнікам неабходна мець завераную пячаткай даведку са школы з фотаздымкам, паведамляе тэлерадыёкампанія “Магілёў”.
А вось у ліпені і жніўні за праезд у грамадскім транспарце давядзецца плаціць, аднак з 1 верасня школьнікі зноўку атрымаюць права на бясплатны праезд.
Фота: ctv.by