Прадстаўнік Беларусі заняў другое месца на этапе ралі-рэйду "Дакар"

Пераможцам другога этапа ралі-марафону "Дакар" у класе грузавікоў стаў экіпаж Эдуарда Мікалаева, які прадстаўляе расійскую каманду "КАМАЗ-Майстар".

Другое месца заняў прадстаўнік Беларусі Сяргей Вязовіч (MAZ), паведамляе interfax.by. На трэцім апынуўся яшчэ адзін экіпаж "КАМАЗ-Майстра" — Айрата Мардзеева.

Працягласць другога этапа ралі-марафона склала 331 км.

Фота — auto.tut.by