Прадпрымальнік схаваў паўмільярда, а чыноўнік — скраў
Гродзенскі прадпрымальнік прадаваў легкавікі з замежжа.
Супрацоўнікі фінансавай міліцыі высветлілі, што ў 2009-2010 гадах ён фальсіфікаваў дакументацыю па продажу 60 аўтамабіляў і не заплаціў падаткаў на суму больш за 500 мільёнаў рублёў. Распачатая крымінальная справа, інфармуе БЕЛТА.
Тым часам службовая асоба шклоўскай унітарнай камунальнай гаспадаркі падазраецца ў нанясенні стратаў прадпрыемству ў асабліва буйным памеры — 546 мільёнаў рублёў. Ён набываў тавары на патрэбы гаспадаркі па коштах, якія значна перавышалі цэны ў іншых пастаўшчыкоў. Распачатая крымінальная справа, падазраванаму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.