Праца для моладзі: у Беларусі пройдуць кірмашы вакансій

Кот на руках

Памер зарплаты за месяц не павінен быць меншым за 726 рублёў / pixabay.com

З'явіўся графік кірмашоў вакансій для моладзі ў Мінску, піша канал Міністэрства працы Беларусі.

  • 22 красавіка: вуліца Чкалава, 7, час працы — з 10:00 да 13:00.

  • 23 красавіка: вуліца Берасцянская, 20, час працы — з 10:00 да 13:00.

  • 24 красавіка: праспект Незалежнасці 3-2, ніжні ўзровень (ГЦ «Сталіца»), час працы — з 14:00 да 17:00.

У Мінскім раёне таксама пройдуць кірмашы вакансій.

  • 22 красавіка: моладзь чакаюць у Мінску па адрасе праспект Пушкіна, 20. Там з 12:00 да 16:00 можна азнаёміцца з вакансіямі і задаць пытанні патэнцыйным працадаўцам.

  • 23 красавіка: з 12:00 да 16:00 будзе працаваць кірмаш вакансій у Заслаўі па вуліцы Савецкай, 93/2.

  • 24 красавіка: у аграгарадку Лясны (Дом 2А) будуць прапаноўваць працу з 12:00 да 16:00.

Вакансіі можна шукаць на партале Службы занятасці ў раздзеле «Часовая занятасць», ёсць асобныя прапановы для непаўналетніх.

З якога ўзросту можна працаваць?

Працоўная дзейнасць у Беларусі дазволена з 14 гадоў з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў. З 16 гадоў рашэнне аб падпрацоўцы можна прымаць самастойна. Падлеткі працуюць скарочаны працоўны дзень.

Памер зарплаты за поўнасцю адпрацаваны месяц не павінен быць меншым за мінімальную аплату ў 726 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.