Праблемы са здароўем: Сабаленка знялася з турніру ў Берліне
Арына Сабаленка / j48tennis.net
Арына Сабаленка вырашыла пакінуць турнір у Берліне праз праблемы са здароўем.
Беларуская тэнісістка вырашыла не працягваць барацьбу пры ліку 1:5 у першым сэце чвэрцьфіналу супраць расіянкі Ганны Калінскай.
Калінская сустрэнецца на турніры з яшчэ адной беларускай — Вікторыяй Азаранкай.