Польскія памежнікі зноў не зафіксавалі ніводнай нелегальнай спробы пераходу мяжы
Польская памежная служба / twitter.com/Straz_Graniczna
У чацвер, 21 снежня, польскія памежнікі не зафіксавалі ніводнай нелегальнай спробы пераходу мяжы з Беларусі за суткі.
Гэта ўжо не першы такі выпадак у гэтым месяцы.
Паводле падлікаў польскіх памежнікаў, сёлета спробаў нелегальна перайсці мяжу з Беларусі было 25,8 тысячы, у снежні — 298. Былі затрыманыя 686 арганізатараў і памагатых у арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы з еларусі ў Польшчу.