Польшча паказала відэа, як мяжу з Беларусі пераходзяць 220 мігрантаў
Мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы / Памежная служба Польшчы
Група з 220 мігрантаў спрабавала нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Польская памежная служба апублікавала адпаведнае відэа.
Памежнікі адзначаюць, што мігранты паводзілся агрэсіўна — кідалі ў іх галіны дрэваў і камяні. Памежнікі канфіскавалі ў іх небяспечныя інструменты.
Пасля гэтага мігранты адступілі ўглыб Беларусі.