Полк імя Каліноўскага паказаў лісты, якія прыходзяць ад дзяцей

Паштоўкі ад дзетак / bel.army
У Дзень абароны дзяцей Полк імя Каліноўскага паказаў дзіцячыя лісты, якія прыходзяць беларускім добраахвотнікам.
"Хацелася б, каб я пахутчэй паехаў у Беларусь. І каб Лукашэнкі не стала", — вось такія жаданні сёння ў маленькіх беларусаў.
Паводле афіцыйных дадзеных, амаль 24 тысячы ўкраінскіх дзяцей пацярпелі ад вайны: загінулі, былі параненыя, дэпартаваныя.
"Колькі беларускіх дзяцей не бачаць бацькоў ці вымушаныя былі пакінуць свае дамы праз рэпрэсіі — ніхто не лічыў, — кажуць у ПКК. — Мы дакладна ведаем, што ўсе датычныя да іх гора будуць пакараныя".



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.