Полацкія ратавальнікі дапамаглі ласям, якія праваліліся пад лёд
Два ласі праваліліся пад лёд / прэс-служба МНС
У апошні дзень 2023 года полацкія ратавальнікі дапамаглі выбрацца з ледзяной палонкі ласям, паведамляе прэс-служба ведамства.
31 снежня ў 14:57 супрацоўнікі МНС атрымалі паведамленне, што на возеры Шчаты Полацкага раёна пад лёд праваліліся два ласі.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі жывёлаў на адлегласці 40-50 метраў ад берага. Супрацоўнікі МНС прарэзалі лёд бензапілой, а ласёў выгналі на бераг.