Полацкі аўтамахляр падмануў людзей на 60 тысяч долараў
Праваахоўнікі шукаюць усіх ахвяраў яго дзейнасці.
Упраўленне Следчага камітэту па Мінскай вобласці расследуе крымінальную справу па факце махлярства.
У якасці падазраванага праходзіць 37-гадовы жыхар Полацка. Цягам 2014 года ён узяў у жыхароў Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці 60 тысяч долараў — за гэтыя грошы ён абяцаў прыгнаць аўтамабілі з Паўднёвай Карэі. Ні машын, ні сваіх грошай людзі так і не атрымалі.
Цяпер праваахоўнікі спрабуюць выявіць усіх пацярпелых ад дзейнасці аўтамахляра. Сярод іншага рыхтуюцца міжнародныя даручэнні аб аказанні прававой дапамогі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Фота з архіву