Пінскую набярэжную і парк зноў атакуюць вужы

Вужы на вуліцах Пінска / Медиа Полесье
Гарадскі парк і набярэжную ў Пінску зноў атакуюць вужы. Фота і відэа рэптылій усё часцей з'яўляюцца ў сацсетках пінчукоў, заўважыла выданне "Медыя Палессе". Аказваецца, вужы — частка цяперашняй экасістэмы сталіцы Палесся.
Як тлумачыць загадчык лабараторыі Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дзям'янчык, пінская набярэжная — спрыяльнае асяроддзе для пражывання рэптылій. Цёплыя веснавыя дні спрыяюць іх актыўнасці, асабліва ў перыяд спарвання. Акрамя таго, кліматычныя змены і мяккія зімы павялічваюць колькасць гэтых паўзуноў.
Вужы звычайна не агрэсіўныя ў адносінах да чалавека. Аднак лепш іх не трывожыць — інакш могуць завусіць. Медыкі параўноўваюць укус вужакі з укусам коткі, але пры гэтым ёсць рызыка інфікавання раны. У выпадку ўкусу рэкамендуецца звярнуцца да дактароў.
@slivkiby_pinsk Пинск! Скучали по ужам?))
♬ оригинальный звук - slivkiby_pinsk
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.