Пінская міліцыя: футбольныя фаны — “небяспечная група”
Апошнім часам пінскія фаны спрабуюць наладзіць кантакт з праваахоўнікамі і прыпыніць занадта жорсткае абыходжанне з заўзятарамі, аднак дыялогу не атрымліваецца.
Як паведамляе тэлеканал “Пінск”, на паседжанні гарвыканкама намеснік начальніка пінскай міліцыі Сяргей Вакуліч заявіў, што фанаты футбольнага клуба “Хваля” — гэта арганізаваная група, схільная да супрацьпраўных дзеянняў.
Таму міліцыянты будуць ставіцца да фанаў, як да небяспечнай групы і рашуча прыпыняць любыя дзеянні, накіраваныя на парушэнне закону. У якасці доказу праваахоўнік прывёў правакаванне бойкі з фанатамі “Ведрыча-97”, якую пінскія міліцыянты здолелі перадухіліць.